...Цяжка, ды і немагчыма ўявіць нас, беларусаў, без Янкі Купалы. Ён наш буквар і энцыклапедыя, песня і сумленне.
А.Пысін
Творчасць Янкі Купалы - гэта скарбніца духоўных багаццяў беларускага народа, гэта цудоўнае люстра, у якім праўдзіва, ярка, хвалююча адлюстравалася ўсё багацце, барацьба беларускага народа за сваю волю і незалежнасць.
Пісаць аб народзе, па-народнаму і для народа – такі дэвіз Купалы на ўсіх этапах творчасці.