Наш Скарына
Нам Скарыны светач дзіўны
Зоркай ззяе ў вяках:
З цемры вывеў ён народы,
Кніжку ён нясе ў руках.
Марыў ён: праз гэту кнігу
Беларус ўбачыць свет,
Ну а ў школах яго дзеткі
Пазнаюць цяпер сусвет.
Праз вякі ідзе ён з намі –
Наш асветнік і друкар –
З кнігай сталі мы сябрамі,
Без яе нягожа нам.
Кніга нас вядзе па свету –
Нам знаёмы ўсе куткі.
Кніга - нам дарадчык верны,
Кніга з намі - для душы.
Настаўніца беларускай мовы
сярэдняй школы №110 г.Мінска Шутко А.Ф.
|