Максим Богданович

                            Нашто ж на зямлі

                            Сваркі і звадкі, боль і горыч,

                            Калі ўсе мы разам ляцім

                            Да зор?

                                                    М.Багдановіч


17.01.2022

Падводзім вынікі акцыі!

Міжрэгіянальная сеткавая інтэрнэт-акцыя "Мы ўсе ляцім да зор...", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, здзейснілася!раскрыть » / « свернуть

«Мы ўсе ляцім да зор...»: 130-годдзю Максіма Багдановіча прысвячаецца

Максім Багдановіч – наш гонар і наш боль... Ён шмат зрабіў, а мог бы зрабіць яшчэ болей... Лёс адмерыў яму няпоўныя 26 год, адарваў ад роднай краіны на доўгі час у самым маленстве, але падарыў талент да пісьменства і магчымасць набыць сапраўдных сяброў на сапраўднай Радзіме. 

"Мы ўсе ляцім да зор..." – гэтыя словы сталі назвай акцыі, прысвечанай 130-годдзю паэта. Мы запрашаем да ўдзелу ўсіх, каго кранае паэзія Максіма Кніжніка. Усіх, каму цікава яго творчая шматгранная натура, што падарыла беларускай літаратуры сучасную беларускую мову. Усіх, каго вабіць прыгажосць і рамантыка.

раскрыть » / « свернуть

Не засталіся ўбаку ад святкавання юбілея М.Багдановіча і чытачы нашай бібліятэкі, вучні і настаўнікі.

Так, у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшлі мерапрыемствы, класныя гадзіны, урокі, прысвечаныя творчасці паэта.

Вучні 8 "А" класа з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Галінай Станіславаўнай Несцяровіч  далучыліся да рэспубліканскай сеткавай акцыі з нагоды 130-годдзя Максіма Багдановіча "Мы ўсе ляцім да зор..."

"І свеціцца зорнае слова Максіма". Пад такой назвай прайшоў урок, прысвечаны творчасці беларускага песняра, геніяльнага паэта і неардынарнага чалавека. 

Цікавыя факты з жыцця і творчасці, крыжаванкі і сінквейны, вершы на памяць. Нягледзячы на камернасць, урок атрымаўся вельмі насычаным. Прасякнутыя пачуццямі замілаванасці да роднай прыроды, інтымнымі перажываннямі і адчуваннем прадвызначанасці лёсу вершы паэта не пакінулі раўнадушнымі нікога.

раскрыть » / « свернуть

Видеоматериалы

  • Максім Багдановіч і Мінск
  • М.Багдановіч. Музыка. Чытае Макарэвіч Ганна
  • М.Багдановіч. Зімой. Чытае Паражнюк Іван
  • М.Багдановіч. Зімой. Чытае Прахорык Ліка

Разделы сайта