"Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе, хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў"
"Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў"
"Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя"
“Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй"
"Кожны чалавек хоча кахаць і быць каханым, народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з думкамі аб ім..."
“Каханне не памірае. Яно вечна застаецца ў грудзях лікуючай тугою слоў, Безнадзейным болем і непатольнай пяшчотай, Калі нічым не дапаможаш, хаця сэрца аб зоры разбі"
"Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак"
"Чалавек, які робіць крыўду другому, у рэшце рэшт крыўдзіць сябе"
"Самая вялікая ўзнагарода, калі цябе хваляць тыя людзі, якім табе неяк не здарылася ў жыцці выпадку дапамагчы і зрабіць дабро. І самая вялікая бяда, калі цябе лае і ганьбіць той, каму тое дабро ты ўсё жыццё рабіў"
"Ёсць адзіна годны шлях: служыць айчыне да крывавага поту, не чакаючы ўзнагароды ад людзей і лёсу, проста таму, што іначай нельга"
"Людзі нараджаюцца роўнымі перад сваім сумленнем"
"Ва ўсіх нас ёсць толькі адзін жорсткі суд – суд над сабою"
раскрыть » / « свернуть