Архив новостей

03.01.2024

Распачынаем новы год новай акцыяй!

Шаноўныя чытачы!

Новы 2024 год мы распачынаем новай міжрэгіянальнай акцыяй

"Беларуская казка - розуму падказка".

Мэта акцыі - абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз казку.

Арганізатар акцыі - гарадскі рэсурсны цэнтр "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Мінска імя В.П.Чкалава". Пры падтрымцы ДУА "Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі". У супрацоўніцтве з гарадскім клубам школьных бібліятэкараў "Буквіца" і сеткавай суполкай "Школьныя бібліятэкары горада Мінска".

Размяшчэнне матэрыялаў: 3 СТУДЗЕНЯ 2024 ГОДА - 14 ЛЮТАГА 2024 ГОДА.

Падвядзенне вынікаў: 15 ЛЮТАГА 2024 ГОДА - 21 ЛЮТАГА 2024 ГОДА.

Для таго, каб прыняць удзел у акцыі, неабходна прайсці рэгістрацыю

(для карэктнай працы лепш выкарыстоўваць Google Chrome)

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScWk-lZKMFvh74YDvIC5BF4UPOU8MQJvFTixWmS42_qhwvUIA/viewform

РЭГІСТРАЦЫЯ

і размясціць сваю работу на дошцы Padlet

https://ru.padlet.com/posudnevskayatania/padlet-79v38oyvte6ca1zd

ПЛАТФОРМА ДЛЯ РАЗМЯШЧЭННЯ РАБОТ

у адной ці некалькіх намінацыях:

Чарадзейнае слова (мастацкае чытанне беларускай казкі)

Раскажу табе казку… (казка на новы лад ці казка асабістага сачынення)

Казка сваімі рукамі (вырабы герояў казак з бумагі, картону, прыродных матэрыялаў; лэпбукі)

Глядзім і чытаем (буктрэйлер, электронная выстава ці ролік па матывах беларускіх казак)

Камерная сцэна (інсцэніроўка казкі, запісаная на відэа)

Чытаем і гуляем (крыжаванкі, віктарыны, квэсты па казках)

Метадычная скарбонка (метадычная распрацоўка мерапрыемства, конкурса, прэзентацыi)

Кожны ўдзельнік акцыі па выніках размяшчэння матэрыялаў атрымае СЕРТЫФІКАТ.

Даведачна: У якасці ілюстрацыі да акцыі выкарыстана работа мастачкі Эльгі Паповай

Разделы сайта