Чытаем кнігі на роднай мове
Некаторыя людзі ўспамінаюць пра беларускую мову і беларускамоўныя кнігі, на жаль, толькі напярэдадні Дня роднай мовы. Але ў нашай бібліятэцы такая літаратура карыстаецца попытам і не губляе свой прэстыж на працягу ўсяго года.
Вось і зараз чытачы нашай бібліятэкі з задавальненнем прынялі ўдзел у праекце па рэкламе беларускай кнігі, ідэю якога нам прапанавала Дзіцячая бібліятэка №4 у асобе Отчэскай Наталлі Дзмітрыеўны.
У выніку праекта, па словах Наталлі Дзмітрыеўны, павінен атрымацца паўнацэнны рэкламны фільм пра беларускамоўныя кнігі з удзелам дзяцей розных навучальных устаноў. Спадзяюся, што да Дня роднай мовы задуманае ажыццявіцца...
А пакуль атрымлівайце асалоду ад прагляду рэкламы з удзелам нашых навучэнцаў!
раскрыть » / « свернуть