Архив новостей - bibliotekasch1
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.12.2021

Кола ўдзельнікаў акцыі пашыраецца!

Вучні 8 "А" класа з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Галінай Станіславаўнай Несцяровіч  далучыліся да рэспубліканскай сеткавай акцыі з нагоды 130-годдзя Максіма Багдановіча "Мы ўсе ляцім да зор..."

"І свеціцца зорнае слова Максіма". Пад такой назвай прайшоў урок, прысвечаны творчасці беларускага песняра, геніяльнага паэта і неардынарнага чалавека. 

Цікавыя факты з жыцця і творчасці, крыжаванкі і сінквейны, вершы на памяць. Нягледзячы на камернасць, урок атрымаўся вельмі насычаным. Прасякнутыя пачуццямі замілаванасці да роднай прыроды, інтымнымі перажываннямі і адчуваннем прадвызначанасці лёсу вершы паэта не пакінулі раўнадушнымі нікога.

Кульмінацыяй урока сталі сэрцайкі з прызнаннямі і пажаданнямі да Максіма Багдановіча, які пражыў так мала, але пакінуў пасля сябе сапраўднае багацце.