Літаратурная гасцёўня - bibliotekasch1

Літаратурная гасцёўня

Напярэдадні Дня роднай мовы, 20 лютага 2020 года, вучні старэйшых класаў нашай школы атрымлівалі асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, слухаючы вершы і аўтарскія песні ў выкананні Людмілы Віктараўны Воранавай

Людміла Віктараўна - член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар шматлікіх вершаў рознай тэматыкі. Кожны вершаваны радок аўтара вызначаецца шчырасцю і адчуваецца, што ідзе ад душы. Тэма малой радзімы, тэма Вялікай айчыннай вайны, гістарычная тэма... пра што б ні распавядала Людміла Віктараўна, словы яе знаходзілі асаблівы водгук сярод слухачоў.

Цудоўным падарункам для паэткі стала песня ў выкананні Драгуна Мацвея, навучэнца 10 "А" класа.

Хочацца верыць і спадзявацца, што нашае знаемства з бардам Людмілай Воранавай атрымае працяг.

Фотаматэрыялы